Запрашаем узяць удзел у Беларуска-Нямецкім Форуме PRodvizhenie-2020

 Імпрэза адбудзецца 21-22 лістапада ў Мінску і збярэ прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў з розных рэгіёнаў краіны.

 Удзельнікі Форума змогуць пазнаёміцца з вынікамі праграмы PRodvizhenie за 2018-2020 гады, лепшымі практыкамі працы яе выпускнікоў, узяць удзел у майстар-класах вядучых беларускіх экспертаў у галіне PR, а таксама ў ток-шоу, прысвечаным планаванню сувязяў з грамадскасцю ў новых рэаліях, звязаных з пандэміяй і палітычным крызісам у краіне.

 У межах Форума будзе працаваць IdeaLab – творчая лабараторыя, у час якой можна будзе распрацаваць канцэпцыі сумесных праектаў. Арганізатары Форума дапамогуць камандам-пераможцам IdeaLab у пошуку нямецкіх партнёраў для рэалізацыі сваіх ідэй.

 “Разынкай” імпрэзы стане ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў на лепшы PR-матэрыялы, а таксама на лепшае адукацыйнае мерапрыемства.

 Гэтыя конкурсы ладзіліся ў межах сёлетняй праграмы PRodvizhenie-2020, накіраванай на павышэнне кампетэнтнасці актывістаў рэгіянальных грамадскіх ініцыятыў Беларусі ў галіне сувязяў з грамадскасцю і распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў.

 Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца ўдзельнікі і выпускнікі праграмы PRodvizhenie 2018-2020 гг., аднак заяўкі ад прадстаўнікоў іншых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў (асабліва рэгіянальных) таксама вітаюцца.

Папярэдняя праграма Форума PRodvizhenie-2020

 Удзельнікі Форума змогуць таксама заявіцца да ўдзелу ў занятках Онлайн Школы PRodvizhenie, у межах якой адбудзецца 8 вэбінараў, дыскусіі, а таксама Біржа партнёрства з удзелам вядучых нямецкіх і беларускіх экспертаў у сферы сувязяў з грамадскасцю, моладзевай працы, гендэрных пытанняў, распрацоўкі адукацыйных праграм.

  Онлайн Школа пачне сваю працу з 26 лістапада і будзе дзейнічаць да 18 снежня.

  Спасылка на форму рэгістрацыі з’явіцца ў хуткім часе.

Праграму PRodvizhenie-2020 сумесна ажыццяўляюць:

PRodvizhenie-2020 рэалізуецца пры падтрымцы праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі “Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін “Усходняга партнёрства” і Расіі”

Дадатковая інфармацыя:  edustudio.hrodna@gmail.com,  +375 29 547 38 73, +375 44 710 40 24

Запрашаем узяць удзел у Беларуска-Нямецкім Форуме PRodvizhenie-2020

Добавить комментарий